У МУС Беларусі назіраецца масавы адток платнай агентуры — BYPOL

Магчыма, што частка саміх агентаў не захацела быць "інструментам палітычных рэпрэсій" / Еўрарадыё
Магчыма, што частка саміх агентаў не захацела быць "інструментам палітычных рэпрэсій" / Еўрарадыё

У МУС Беларусі назіраецца масавы адток платнай агентуры, паведамляе BYPOL са спасылкай на інфармацыю ўдзельнікаў плана "Перамога". Згаданая агентура зашыфраваная пад працаўнікоў дзяржаўнай праектнай установы "Ларыскор". Іх у асноўным выкарыстоўваюць у якасці "падсадных стукачоў" — для "аператыўнай распрацоўкі" ў ізалятарах затрыманых "за палітыку".

Калі ў 2020-м колькасць супрацоўнікаў "Ларыскора" знізілася на 2%, дык у 2021 годзе — на 4%, а ў 2022-м ужо на 13%. Мяркуецца, што гэта звязана з сыходам з МУС пасля выбараў 2020-га аператыўных супрацоўнікаў, у якіх на сувязі знаходзіліся агенты. Таксама магчыма, што частка саміх агентаў не захацела быць "інструментам палітычных рэпрэсій".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі