У МУС Беларусі заявілі, што Пратасевіч знаходзіцца ў СІЗА № 1

У МУС Беларусі заявілі, што Пратасевіч знаходзіцца ў СІЗА № 1

У МУС Беларусі заявілі, што Раман Пратасевіч знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. У ведамстве абверглі інфармацыю, якая ў панядзелак з'явілася ў сацсетках, што журналіст трапіў у адну са сталічных бальніц.

Сцвярджаецца, што "скаргаў на стан здароўя ў адміністрацыю ўстановы ад яго не паступала".

Раней маці Пратасевіча заявіла, што яе сын "знайшоўся" ў адной з мінскіх бальніц. Яго стан нібыта крытычны праз праблемы з сэрцам. Пра гэта ёй распавялі "добразычліўцы".

Раман Пратасевіч, блогер, фатограф, былы і дзейны рэдактар тэлеграм-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, быў затрыманы ў мінскім аэрапорце 23 траўня. Самалёт Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву прымусова прызямліўся ў Мінску. У Беларусі Пратасевіч быў унесены беларускімі ўладамі ў спіс тэрарыстаў і абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі