У музеі МУС Беларусі знайшлі пашпарт іншапланетніка

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", пашпарт трапіў у рукі беларускіх міліцыянераў у 1971 годзе ў Брэсце. Там быў затрыманы мужчына, у пашпарце якога ў графе нацыянальнасць было напісана: "марсіянін". Да таго ж, затрыманы меў рэдкае прозвішча — Луна.



Высветлілася, што "марсіянін" раней быў вядомы, як Петрасян і Шышкіян, неаднаразова трапляў за краты ў Расіі, Украіне і Казахстане. Пасля затрымання ў Брэсце ён зноў быў асуджаны.


Фота пашпарта можна пабачыць тут.

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі