У МЗС Беларусі бачаць "нейкую хітрую гульню" Украіны

На мінулым тыдні войскі каля мяжы з Украінай інспектаваў дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч

На мінулым тыдні войскі каля мяжы з Украінай інспектаваў дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч / t.me/modmilby/

У Мінску адрэагавалі на заклік Кіева адвесці беларускія войскі ад дзяржаўнай мяжы. Як вядома, яны канцэнтруюцца найперш у Гомельскай вобласці. І Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што "правядзенне вучэнняў у памежнай паласе і непасрэднай блізкасці да аб'екта атамнай энергетыкі, Чарнобыльскай АЭС, стварае пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы ў цэлым".

Прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз падкрэсліў, што афіцыйнага звароту ад украінскага боку яны не атрымлівалі, чыталі яго тэкст у інтэрнэце. У Мінску ў гэтым бачаць "нейкую хітрую гульню" Украіны. А яшчэ ў знешнепалітычным ведамстве Беларусі сцвярджаюць, што на мяжы адбываюцца "пастаянныя правакацыі", у РБ з украінскай тэрыторыі запускаюцца баявыя дроны. Яны нават пабачылі на ўкраінскім баку "дыслакацыю групоўкі войскаў больш за 100 тысяч чалавек". Гэтым усім і тлумачыцца "узмацненне групоўкі войскаў" каля мяжы з Украінай. Як бачым, адводзіць гэтыя падраздзяленні рэжым Аляксандра Лукашэнкі не збіраецца.

"Перасцерагаем, што ў выпадку парушэння дзяржаўнай мяжы Украіны з боку Беларусі, наша дзяржава прыме ўсе неабходныя меры ў парадку рэалізацыі гарантаванага Статутам ААН права на самаабарону, — папярэджваў МЗС Украіны. — Пры гэтым усе канцэнтрацыі войскаў, ваенныя аб'екты і шляхі забеспячэння на тэрыторыі Беларусі будуць законнымі мэтамі для Узброеных сіл Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі