У нацыянальным адборы на “Еўрабачанне” ўдзельнічаюць 16 замежнікаў
У чацвер, 11 студзеня, у Мінску праходзіць нацыянальны адбор на “Еўрабачанне-2018”. Агулам у ім удзельнічаюць 93 выканаўцы, сярод іх — 16 замежнікаў (прадстаўнікі Расіі, Украіны, Таджыкістана, Швецыі, Вялікабрытаніі). Толькі 8 удзельнікаў праспяваюць беларускамоўную песню, у тым ліку і расіянка. У фінал, прызначаны на 1 сакавіка, патрапяць 15 выканаўцаў з 93-х.
Вядучы нацыянальнага адбору — Дзяніс Дудзінскі. Старшыня журы — Валерый Дайнека. У журы ўваходзіць 13 чалавек. Сярод іх — спявачка Вікторыя Алешка, рэктар Акадэміі музыкі Кацярына Дулава, журналісты Аляксандр Чарнуха (Onliner.by) і Сяргей Маліноўскі (Комсомольская правда в Беларуси).