У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрымалі курдскую тэлежурналістку
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» затрымалі журналістку курдскага тэлеканала NRT, паведамляецца на сайце канала.
Ж'ян Алі прыляцела ў Беларусь, каб асвятляць сітуацыю з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Доступ журналістам на прыпамежную тэрыторыю з польскага боку забаронены. Тым часам беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што пусцяць любых журналістаў
Як адзначаюць на NRT, у курдскай тэлежурналісткі забралі ўсё абсталяванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.