У надзвычайныя маразы ў Беларусі адключалася электрычнасць і лопаліся трубы
Экстрэмальныя маразы прывялі да шэрагу тэхнічных аварыяў, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За мінулыя суткі, з 6-й гадзіны раніцы 8 студзеня па 6-ю гадзіну раніцы 9 студзеня, перыядычна адключалася электрычнасць у 76 населеных пунктах. Найбольшая колькасць адключэнняў электрычнасці была зафіксаваная ў Лагойскім раёне Міншчыны і ў Гродзенскім раёне.
Зранку 8 студзеня, у 9.30, магілёўскія ратавальнікі атрымалі выклік на вуліцу Габраўскую. Там разбурылася пракладка фланцавага злучэння трубаправода цеплазабеспячэння. У выніку шматкватэрны жылы дом застаўся без цяпла. Аднавіць падачу цяпла спецыялістам удалося а 13-й гадзіне.