У наступным сезоне ў БАТЭ з'явіцца фарм-клуб
У наступным сезоне ў барысаўскага БАТЭ з'явіцца фарм-клуб. Ён будзе выступаць у першай лізе. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ паведаміў старшыня праўлення футбольнага клуба Анатоль Капскі.
"Прыадчыню сакрэт: з наступнага года, напэўна, будзем супрацоўнічаць з адной з дружын першай лігі, — кажа Капскі. — Як з фарм-клубам. Каб не ставіць задачу выхаду ў вышэйшы дывізіён, але даць практыку тым нашым выканаўцам, якія перараслі дубль".
Цалкам інтэрв'ю з Анатолем Капскім гл. на відэа.
Фота: ctv.by