У Ніцы мужчына з нажом напаў на людзей, ёсць ахвяры
29 кастрычніка невядомы з нажом напаў на людзей у Ніцы. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", загінулі трое чалавек, некалькі атрымалі раненні. Мэр французскага горада Крысціян Эстрозі заявіў, што падазраваны затрыманы, а здарэнне нагадвае тэракт. Напад адбыўся ў саборы Нотр-Дам. Адной з ахвяр, жанчыне, мужчына адрэзаў галаву. Яшчэ адзін загінулы — царкоўны вартаўнік. Трэцяя ахвяра паспела выбегчы з храма, але неўзабаве памерла.
Пры затрыманні нападніка паранілі. Сведкі кажуць, што ён крычаў "Алах акбар!". У Ніцы працягваецца паліцэйская аперацыя.
Яшчэ адзін узброены зламыснік быў застрэлены каля Авіньёна. Ён пагражаў мінакам агнястрэльнай зброяй і крычаў "Алах акбар!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.