У нядзелю будзе дождж, да +8 на паўднёвым захадзе
У бліжэйшыя суткі, 3 лютага, у Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор’е. Уначы пераважна на паўночна-ўсходняй частцы краіны, а ўдзень месцамі пройдуць ападкі, у асноўным даждж.
У асобных раёнах будзе туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, уначы месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5, удзень будзе 1-6 са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе —да +8, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.