У Нью-Ёрку памёр самы стары мужчына на Зямлі (відэа)

Як інфармуе тэлеканал NBC News, Іміч нарадзіўся ў лютым 1903 года ў Польшчы (на тэрыторыі Расійскай імперыі). У 1940-м яго разам з жонкай (ураджэнкай Пружанскага раёна Беларусі) савецкія ўлады выселілі ў Расію. Пасля амністыі яны выехалі ў Польшчу, а адтуль — у ЗША. Там Аляксандр Іміч працаваў хімікам.



У Кнізе рэкордаў Гінэса ён апынуўся ў красавіку сёлета. Іміч распавядаў, што ў юнацтве захапляўся спортам, алкаголь ён не ўжываў, падтрымліваў здароўе дыетай.



Цяпер самым старым мужчынай свету стаў японец Сакары Мамоі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі