У Нью-Ёрку ў бібліятэцы знік фрагмент кнігі Францыска Скарыны

У Нью-Ёрку ў бібліятэцы знік фрагмент кнігі Францыска Скарыны

У Нью-Ёрку ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў публічнай бібліятэкі знік фрагмент “Першай кнігі Царстваў” беларускага асветніка і кнігадрукара Францыска Скарыны. Нават фотакопіі яе не засталося. Пра гэта напісаў у Facebook намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Падчас наведвання публічнай бібліятэкі ён даведаўся, што фрагмент выдання Скарыны шукаюць ужо шмат гадоў і ніяк не могуць знайсці.

У свеце на сённяшні дзень захавалася крыху больш за 500 кніг, выдадзеных Францыскам Скарыны і толькі каля 5% іх знаходзяцца ў нашай краіне.

У Нью-Ёрку ў бібліятэцы знік фрагмент кнігі Францыска Скарыны
Публічная бібліятэка ў Нью-Ёрку. Фота са старонкі ў Facebook Алеся Сушы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі