У Оршы ў закрытым судзе за абразу Лукашэнкі будуць судзіць лекара-стаматолага
![У Оршы ў закрытым судзе за абразу Лукашэнкі будуць судзіць лекара-стаматолага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo2020-08-3016-53-56.jpg.webp?itok=g3PfQKtu)
У Оршы за абразу Аляксандра Лукашэнкі 17 жніўня будуць судзіць лекара-стаматолага Наталлю Кукішаву. Суд закрыты, паведамляе orsha.eu. Пра справу Кукішавай вядома мала. Пра яе затрыманне стала вядома ў красавіку сёлета, а на той час яна ўжо каля пяці месяцаў была за кратамі. Магчыма, што гэта ўжо другі суд над ёй.
У ліпені 2020-га фельдшарка зубнога стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Наталля Кукішава была ўзнагароджана ганаровай граматай Аршанскага раённага Савета дэпутатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.