У падземным пераходзе ў цэнтры Мінска абрынулася столь (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 11 лютага, у дзень прыезду высокіх замежных дэлегацый.
У Мінску ў падземным пераходзе ля ГУМа раніцай 11 лютага абрынулася столь — вялікі кавалак бляшанай канструкцыі. Месца здарэння не агароджвалася.
У МНС паведамілі, што дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася, пацярпелых няма. "Адышоў адзін ліст ашалёўкі, мы вырашылі замяніць яго частку новым. Работы па дэмантажы пачалі яшчэ ноччу, сёння працягнем", — распавёў парталу tut.by Ігар Вараб'ёў, намеснік дырэктара УП "Гораўтамост".
Інцыдэнт здарыўся якраз у дзень прыезду ў Мінск высокіх замежных дэлегацыяў.
Фота Алеся Пілецкага і Машы Калеснікавай, Еўрарадыё