У палітвязня Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ

У палітвязня Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ

У палітвязня Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ. Яго маці Людміла Івашына піша ў Facebook, што "ніколі раней падобнага [з сынам] не адбывалася". "Не дзіўна, бо ў камеры "парыльня" — вокны зачыненыя, вентылятар перадаць нельга, — працягвае яна. — Усё гэта называецца словам "катаванне".

Дзянісу Івашыну зрабілі ЭКГ і далі нейкія лекі.

"Па інфармацыі ДВП, стан здароўя здавальняючы", паведамілі @onlinerby ў прэс-службе МУС Беларусі.

Пра тое, што Івашын трапіў у карцар, яго маці паведаміла 21 чэрвеня. У карцары ён ужо быў вясной.

Журналіста Дзяніса Івашына затрымалі ў сакавіку ў Гродне. Яго абвінавачваюць ва "ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў". Ён займаўся журналісцкімі расследаваннямі і ў адным з іх напісаў пра былых супрацоўнікаў украінскага "Беркута", якія служаць у міліцыі ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі