У панядзелак будзе цёплае надвор’е, але з дажджом і ветрам
У бліжэйшыя суткі, 18 сакавіка, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе без істотных ападкаў, раніцай на захадзе, а ўдзень па большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў асноўным у выглядзе дажджу.
Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, уначы ўмеркаваны, раніцай і ўдзень парывісты, месцамі да моцнага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе плюс 7-13 градусаў, на паўднёвым усходзе — 14-17 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.