У Парыжы загінуў адзін з мэнэджараў Еagles Of Death Metal

У Парыжы загінуў адзін з мэнэджараў Еagles Of Death Metal

У Парыжы падчас растрэлу гледачоў у тэатры Bataclan, дзе адбываўся канцэрт амерыканскіх рокераў Еagles Of Death Metal, загінуў адзін з мэнэджараў гурта Нік Алекзандэ (Nick Alexander). Пра гэта паведамляе часопіс Rolling Stone. Аляксандар таксама працаваў з Sum 41, Panic! At The Disco, The Black Keys і Alice in Chains.


“Пацвердзілася інфармацыя, што наш былы мерч-мэнэджар стаў ахвяраў бессэнсоўнага гвалту ў Парыжы. Нік быў выдатным хлопцам і сапраўдным прафесіяналам. Працаваць з ім было за гонар. Калі ласка, падумайце пра Ніка і яго сям’ю, а таксама пра ўсіх, хто стаў ахвяраў учорашняй жорсткасці. Жыццё кароткае. Будзем добрымі адзін да аднаго”,пішуць Alice in Chains у Facebook.


У заяве сям’і гаворыцца:


“Нік памёр, выконваючы працу, якую ён любіў. І нам прыемна ўсведамляць, наколькі ён быў дарагім сябрам з усяго свету”.


Нагадаем, увечары 13 лістапада ў Парыжы ў выніку шэрагу выбухаў загінула 129 чалавек. Найбольшая колькасць загінулых прыйшлася на канцэртную залу Bataclan: падчас канцэрта Еagles Of Death Metal было растраляна 89 чалавек. Музыкі гурта не пацярпелі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі