У паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў выйшлі “Ювентус” і “Манака” (відэа)

У паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў выйшлі “Ювентус” і “Манака” (відэа)

У паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў выйшлі “Ювентус” і “Манака”. Яны далучыліся да “Рэала” і “Атлетыка”, якія прабіліся туды напярэдадні.

“Манака” ў 1/4 фіналу прымаў дортмундскую “Барусію”. У першым паядынку французскі клуб атрымаў перамогу з лікам 3:2 (нагадаем, той матч пераносіўся на дзень з-за тэракту), на сваім полі “Манака” таксама выйграў — 3:1.

“Барселона” не змагла паўтарыць цуд, які здзейсніла ў 1/8 фіналу (пасля гасцявога паражэння ад ПСЖ з лікам 0:4, дома была атрыманая перамога — 6:1). “Ювентус” надзейна абараняўся, на працягу матчу стрымліваў адчайныя атакі “Барсы”, у гульцоў якой не атрымліваліся завяршаючыя ўдары, мяч упарта ляцеў міма брамы… У выніку была зафіксаваная нічыя 0:0 (у Турыне "Ювентус" выйграў з лікам 3:0).

У 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў будуць два іспанскія клубы і па адным клубе з Італіі і Францыі. Паўфіналы пройдуць 2-3 і 9-10 траўня. Лёсаванне прызначана на пятніцу, 21 красавіка, пачатак у 14.00 паводле беларускага часу.

У паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў выйшлі “Ювентус” і “Манака” (відэа)
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі