У паўфінал Кубка Беларусі выйшлі БАТЭ, "Слуцк", "Дынама-Брэст" і "Шахцёр"

У паўфінал Кубка Беларусі выйшлі БАТЭ, "Слуцк", "Дынама-Брэст" і "Шахцёр"

Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі паўфіналу Кубка Беларусі па футболе. У ім згуляюць БАТЭ, "Слуцк", брэсцкае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр".

У нядзелю, 19 сакавіка адбыліся апошнія чвэрцьфінальныя сустрэчы Кубка. Барысаўскі БАТЭ дома выйграў у "Мінска" — 2:1 (першая сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць барысаўчан). "Слуцк" быў мацнейшым за жодзінскае "Тарпеда—БелАЗ" — 2:0 (у першай сустрэчы случакі прайгралі 0:1).

Раней паўфіналістамі сталі брэсцкае "Дынама" і "Шахцёр".

Пары сапернікаў у паўфінале будуць вызначаныя лёсаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі