У паўфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Рэал" — "Атлетыка", "Манака" — "Ювентус"
У штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне 21 красавіка адбылося лёсаванне паўфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
У ім вызначыліся наступныя пары паўфіналістаў: "Рэал" (Іспанія) — "Атлетыка" (Іспанія), "Манака" (Францыя) — "Ювентус" (Італія).
Першыя паўфінальныя матчы пройдуць 2 і 3 траўня, гульні ў адказ адбудуцца праз тыдзень.
Сёлетні пераможца Лігі чэмпіёнаў стане вядомы пасля гульні 3 чэрвеня ў Кардыфе.