У Паўночнай Карэі ладзяць грандыёзны парад (фота)

У Паўночнай Карэі ладзяць грандыёзны парад (фота)

У сталіцы КНДР праходзіць парад у гонар 70-годдзя са дня стварэння Працоўнай партыі Карэі. Першапачаткова мерапрыемства было адкладзена на некалькі гадзін з-за моцнага ліўня, які прайшоў у сталіцы ў суботу ноччу.

Парад праходзіць на цэнтральнай плошчы імя Кім Ір Сена, па якой маршыруюць некалькі тысяч вайскоўцаў, паведамляе ВВС.

У парадзе таксама прымаюць удзел некалькі сотняў танкаў, шматзарадныя пускавыя ўстаноўкі, бронемашыны і ракетная зброя.

Мерапрыемства транслюецца ў прамым эфіры па дзяржаўным тэлебачанні Паўночнай Карэі.

Некалькі тысяч чалавек напярэдадні парада прынялі ўдзел у рэпетыцыі факельнага шэсця, якое будзе ладзіцца ў сталіцы ўвечары.

На ўрачыстых цырымоніях не прысутнічае ні адзін з замежных лідараў, аднак у Пхеньян прыехалі партыйныя дэлегацыі з шэрагу іншых краін.

Эксперты адзначаюць, што парад у КНДР моцна пільнуюць заходнія вайсковыя эксперты, каб даведацца пра новыя ўзоры тэхнікі і паспрабаваць вызначыць узровень ваеннага развіцця КНДР.

Галоўнае фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі