У перанесеным матчы Лігі чэмпіёнаў “Манака” выйграў у “Барусіі” — 3:2 (відэа)

У перанесеным матчы Лігі чэмпіёнаў “Манака” выйграў у “Барусіі” — 3:2 (відэа)

У сераду, 12 красавіка, у перанесеным матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў “Манака” выйграў у гасцях у дортмундскай “Барусіі” — 3:2. Лік адкрыў Кіліян Мбапе на 19-й хвіліне, а на 35-й пасля аўтагола Свена Бендэра лік стаў 2:0 на карысць гасцей. Усман Дзембеле на 57-й хвіліне адыграў адзін гол, але гаспадары поля на 79-й зноў прапусцілі ад Мбапе. Сіндзі Кагава на 84-й хвіліне скараціў лік да мінімуму, але на большае "Барусіі" не хапіла часу. Матч у адказ пройдзе ў Манака 19 красавіка.

Як вядома, матч “Барусія” — “Манака” ў аўторак не адбыўся з-за тэракту, у выніку якога раненне атрымаў гулец нямецкай каманды іспанец Марк Бартра.

У аўторак у іншым чвэрцьфінале "Ювентус" разграміў "Барселону" — 3:0. 12 красавіка згуляюць "Атлетыка" і "Лестар", "Баварыя" і "Рэал".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі