У Пінск прыехалі сто прадстаўнікоў яўрэйскіх дыяспар розных краін свету

У Пінск прыехалі прадстаўнікі яўрэйскіх дыяспар з Англіі, Канады, ЗША, Ізраілю і іншых краін свету. Мэта паездкі — наведаць мясціны, дзе жылі раней іх продкі. Гасцей сустракала мясцовая яўрэйская грамада. Асновай праграмы стала выстава “Халакост”, зладжаная пінскімі мастакамі. 



Адзначым, што пінская яўрэйская грамада ўпэўнена развіваецца. За апошнія годы ў горадзе адноўлена сінагога, пабудаваны школа для дзяўчынак і школа для хлопчыкаў. Праводзяцца шмат мерапрыемстваў, выдаюцца кнігі, ладзяцца выставы.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі