У пінскім судзе мужчына назваўся пазаштатным супрацоўнікам КДБ, але яго асудзілі

У пінскім судзе мужчына назваўся пазаштатным супрацоўнікам КДБ, але яго асудзілі

У Пінску пазаштатнага супрацоўніка КДБ асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Як пішуць праваабаронцы, мясцовы жыхар у лютым 2022-га пакінуў каментар пад пастом аднаго з "экстрэмісцкіх" тг-каналаў. Міліцыянеры прыйшлі да яго ў пачатку лета. Яны склалі пратакол за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Справу разглядаў суд Пінскага раёна і горада Пінска, якога мужчына чакаў за кратамі.

Сваю віну пінчук прызнаў цалкам. Але заявіў, што "з'яўляецца пазаштатным супрацоўнікам КДБ, таму ўся ягоная актыўнасць у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах абумоўлена заданнямі куратара з КДБ". Відаць, суддзя Андрэй Бачыла не паверыў яго словам і асудзіў мужчыну на адміністрацыйны арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі