У Польшчы 22-гадовы беларус на БМВ выехаў на рэйкі пад цягнік, які рухаўся

БМВ трапіў пад цягнік / nowydwor.policja.gov.pl
БМВ трапіў пад цягнік / nowydwor.policja.gov.pl

У Мазавецкім ваяводстве Польшчы пад цягнік трапіла машына, якой кіраваў беларус, паведамляе прэс-служба мясцовай паліцыі.

Аварыя здарылася яшчэ 13 студзеня. Паліцыя кажа, што беларус на БМВ ехаў на вялікай хуткасці і не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль пайшоў у занос і зваліўся з разгрузачнай рампы проста на рэйкі. Кіроўца заўважыў, што на яго ідзе цягнік, выскачыў з салона і ўцёк.

Машыніст экстрана затармазіў, але не змог пазбегнуць удару. У цягніку Варшава Гданьска-Насельск ехалі 30 пасажыраў, яны пры здарэнні не пацярпелі.

Неўзабаве паліцыянты высветлілі, хто кіраваў аўтамабілем. Затрымалі яго па месцы жыхарства. Малады чалавек сказаў, што вяртаўся з крамы, дзе купляў алкаголь. Ехаў з хуткасцю каля 130 км/гадз. Ён дадаў, што пасля здарэння спалохаўся і ўцёк дадому.

Паліцыянты праверылі беларуса — алкатэстар паказаў 1,8 праміле. Пазней высветлілася, што раней суд ужо забараніў яму на тры гады кіраваць транспартам. Цяпер нашаму суайчынніку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі