У Польшчы перакуліўся пасажырскі аўтобус з Беларусі

Аўтобус перакуліўся недалёка ад мяжы / @granica_bypl
Аўтобус перакуліўся недалёка ад мяжы / @granica_bypl

Аўтобус, які ехаў з Беларусі ў Польшчу, перакуліўся каля польскага горада Цярэспаль. Пра здарэнне паведамляе тэлеграм-канал "Граница Беларусь — ЕС". "Толькі ад'ехаў ад мяжы аўтобус і лёг у кювет", — гаворыцца ў апублікаванай інфармацыі.

Папярэдне пацярпелі 11 чалавек, іх забралі ў бальніцу. Усяго ў аўтобусе ехалі 49 чалавек. Падпісанты канала таксама паведамляюць, што аўтобус ехаў з Гомеля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі