У Польшчы могуць прайсці вайсковыя вучэнні з удзелам ЗША і Германіі

Вучэнні чакаюцца ў бліжэйшы час / https://twitter.com/BMVg_Bundeswehr
Вучэнні чакаюцца ў бліжэйшы час / https://twitter.com/BMVg_Bundeswehr

У Польшчы могуць прайсці вайсковыя вучэнні з удзелам ЗША і Германіі. Іх анансаваў міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус, піша dw.com. Паводле яго слоў, гэта будзе "выразны сігнал" Уладзіміру Пуціну, што NATO зусім не слабое, як ён думаў. Гэта будзе і дэманстрацыя падтрымкі краінам Усходняй Еўропы, якія сутыкнуліся з пагрозай з боку РФ.

Дакладную дату вучэнняў Пісторыус не назваў — ідуць перамовы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі