У Польшчы ў грузавіках з кансервамі знайшлі кантрабандныя цыгарэты з РБ

Кантрабандныя цыгарэты 

Кантрабандныя цыгарэты  / Straż Graniczna

Польскія памежнікі выявілі 1,2 млн пачкаў  цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі ў грузавіках, якія перавозілі элементы аконных канструкцый і банкі з кансервамі. Машыны на польскіх нумарах спынілі для праверкі ў Падляскім ваяводстве. Адну з фур адпраўлялі на рэнтген. У другой цыгарэты знайшлі пры вонкавым аглядзе.

Агульны кошт цыгарэт ацэньваецца ў 18 млн злотых. Супраць кіроўцаў — гэта грамадзяне Польшчы — распачатыя крымінальныя справы. Іх арыштавалі. За такую буйную кантрабанду ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў, адзначылі ў пагранслужбе Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі