У Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім везлі 37 мігрантаў
У Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім былі 37 мігрантаў (сярод іх — дзве жанчыны, дзяцей не было). Як паведамляе strazgraniczna.pl, здарэнне адбылося 26 кастрычніка ў раёне горада Бельск-Падляскі. Позна ўвечары патруль паліцыі звярнуў увагу на мікрааўтобус са значна зніжанай падвескай, які рухаўся на захад. Гэта выклікала падазрэнне, яго спынілі і праверылі.
Мігранты, а гэта былі грамадзяне Ірака, паспрабавалі ўцячы, іх спынілі. Яны ламалі мікрааўтобус. Кіроўцам аказаўся 27-гадовы грамадзянін Польшчы. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Гэта не першае такое затрыманне ў Польшчы грузавога мікрааўтобуса, у якім да мяжы з Германіяй везлі мігрантаў, што нелегальна прыйшлі з Беларусі. У МУС Германіі днямі расказалі, як выглядае схема "беларускага транзіту" мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.