У Польшчы затрымалі жанчыну, у грузавіку якой знайшлі 42 мігрантаў

У Польшчы затрымалі жанчыну, у грузавіку якой знайшлі 42 мігрантаў

У Польшчы затрымалі 38-гадовую жанчыну, жыхарку Лодзінскага ваяводства, у грузавіку якой знайшлі 42 мігрантаў. Здарэнне адбылося каля Торуня ў нядзелю ўдзень. Як паведамляе мясцовая паліцыя, яны спынілі Peugeot boxer для агляду. Калі зазірнулі ў грузавік, то пабачылі дзясяткі людзей. Частка з мігрантаў паспрабавалі збегчы. Паліцыі давялося выклікаць падмацаванне.

31 мужчына затрыманы па падазрэнні ў незаконным перасячэнні польскай мяжы (старэйшаму з іх 45 гадоў). 6 жанчын і 5 дзяцей (малодшаму 4 гады) знаходзяцца ў бяспечным месцы. Пяці мігрантам стала кепска і іх завезлі ў торуньскія бальніцы, дзе аказалі дапамогу. Шпіталізаваны адзін чалавек.

Большасць мігрантаў маюць пашпарты Ірака. Жанчыне, якая перавозіла іх, пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Гэта не першы такі выпадак. У кастрычніку ў Польшчы быў затрыманы ўкраінец, які на грузавым мікрааўтобусе вёз на захад 27 іракцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі