У Польшчы заявілі пра абстрэл з Беларусі пражэктараў на мяжы

У Польшчы заявілі пра абстрэл з Беларусі пражэктараў на мяжы

У Польшчы заявілі пра абстрэл з тэрыторыі Беларусі пражэктараў на мяжы, раней усталяваных вайскоўцамі. Па даных Міністэрства абароны Польшчы, стралялі з пнеўматычнай зброі. У выніку абсталяванне было знішчанае.

Раней польскі бок скардзіўся, што падчас начных спробаў прарыву мігрантаў праз мяжу з Беларусі беларускія сілавікі сляпілі палякаў лазерамі. Пра стральбу заяўлена ўпершыню.

У сувязі з інцыдэнтам, у Мінабароны Польшчы будзе выкліканы беларускі вайсковы аташэ для дачы тлумачэнняў, напісаў у Twitter міністр абароны Марыюш Блашчак.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі назваў паведамленне польскага боку пра інцыдэнт "правакацыяй". Адзін з аргументаў, што беларусы не маглі страляць па пражэктарах — памежнікі нясуць службу толькі з баявой зброяй, а не пнеўматыкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі