У Польшчы знайшлі склад з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі на 1 млн долараў

Кантрабандныя беларускія цыгарэты

Кантрабандныя беларускія цыгарэты / Krajowa Administracja Skarbowa

У Польшчы праваахоўнікі знайшлі склад кантрабандных цыгарэт, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

На складзе ў Вышкуве пад Варшавай захоўвалася больш за 6,5 мільёна цыгарэт без польскіх акцызных марак. Пры гэтым на большасці з іх былі беларускія акцызы.

Агульны кошт кантрабанды ацэньваецца больш як на 5 мільёнаў злотых (больш за 1,1 мільёна долараў). Страты польскай казны ад паступлення гэтых цыгарэтаў у абарачэнне дасягнулі б 7 мільёнаў злотых (1,6 мільёнаў долараў).

Праваахоўнікі затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Польшчы, якому належыць склад. Ён прызнаў выстаўленыя абвінавачванні.

У Польшчы знайшлі склад з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі на 1 млн долараў
Кантрабандныя беларускія цыгарэты
У Польшчы знайшлі склад з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі на 1 млн долараў
Кантрабандныя беларускія цыгарэты

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі