У Пружанах усталявалі амаль трохметровага чырвонага металічнага зубра
![Зубр-волат у Пружанах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/zbr.jpg.webp?itok=dY0umctL)
Зубр-волат у Пружанах / budni.by
У Пружанах усталявалі амаль трохметровага чырвонага металічнага зубра. Месца для яго знайшлі на ўездзе ў горад каля льнозавода, піша газета "Раённыя будні".
Аўтарам канструкцыі з'яўляецца мясцовы майстар Аляксандр Кійко.
Зубр — сімвал Белавежскай пушчы і Брэстчыны. Металічны волат з'явіўся ў Пружанах напярэдадні фестывалю "Вытокі".
![У Пружанах усталявалі амаль трохметровага чырвонага металічнага зубра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/20240516_IMG_6931_0023.jpg.webp?itok=xLa9eMkh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.