У Дзятлаўскім раёне ў вёску выклікалі міліцыю — забегла зграя ваўкоў
Ваўкі збеглі ў лес
У Дзятлаўскім раёне ў вёску Панікарты выклікалі міліцыю — ў падворак аднаго з дамоў забегла зграя ваўкоў. Здарэнне адбылося ў чацвер пасля 21-й гадзіны. Як паведамляе гродзенская міліцыя, тэлефанавала спалоханая жанчына. Паводле яе слоў, у доме яна была з дзвюма дочкамі.
Міліцыянеры прыехалі ў вёску і разганялі драпежнікаў сірэнамі і мігалкамі. Ваўкі збеглі ў лес. Далей імі будуць займацца паляўнічыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.