У пятніцу ў Беларусі будзе да +10, неўзабаве пачнецца невялікае пахаладанне

Зімой у Беларусі

Зімой у Беларусі / t.me/Zaslavle_Online/

У апошні дзень студзеня ў дзённыя гадзіны ў Беларусі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы (уначы пераважна без ападкаў). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах.

У пятніцу ў начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), удзень — ад +4 да +10 (у сталіцы — 4-6 цяпла).

Невялікае пахаладанне пачнецца ў выходныя дні. Уначы ў суботу чакаецца ад -2 да +5, у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5. Ападкі (дождж і мокры снег) магчымыя амаль па ўсёй краіне. У нядзелю ў начныя гадзіны будзе ад 0 да -5, у дзённыя гадзіны — ад -4 да +2. Амаль па ўсёй Беларусі пройдзе снег.

У пятніцу ў Беларусі будзе да +10, неўзабаве пачнецца невялікае пахаладанне
vk.com/belgidromet
У пятніцу ў Беларусі будзе да +10, неўзабаве пачнецца невялікае пахаладанне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі