У Рагачове затрымалі праваслаўнага святара — за "экстрэмісцкія" падпіскі

Святар Ігар Кавальчук

Святар Ігар Кавальчук / Хрысціянская візія

У пачатку лютага ў Рагачове быў затрыманы святар Ігар Кавальчук — у яго тэлефоне знайшлі падпіскі на "няправільныя" рэсурсы. Як піша @christianvision, былы настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Гарадзец напярэдадні вярнуўся з Італіі.

На айца Ігара быў складзены пратакол па артыкуле 19.11 КаАП РБ. Святара арыштавалі на 15 сутак.

Гэта не першае затрыманне святара ў Беларусі. За апошнія тры з паловай гады па палітычных матывах адбывалі пакаранне дзясяткі святароў розных канфесій. Многія з іх пакінулі краіну. А некаторыя, як, напрыклад, ксянзы Вячаслаў Барок і Андрэй Вашчук, знаходзяцца ў базе вышуку расійскага МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі