У Расіі пажартавалі з таго, што Лукашэнка быў без курткі і з сынам Мікалаем

У Расіі пажартавалі з таго, што Лукашэнка быў без курткі і з сынам Мікалаем

28 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшла нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД. Калі ў Беларусь яны сёлета не прыязджалі, сустрэчы праводзіліся анлайн, дык у Расію прыехалі. Раніцай у аўторак прыляцеў і Аляксандр Лукашэнка. З сабой ён узяў малодшага сына Мікалая.

Расійскія прапагандысты змясцілі відэа выхаду кіраўнікоў да аўтамабіляў і традыцыйна пажартавалі з госця з Беларусі: "Лідары СНД у Пецярбургу: Назарбаеў у шапцы, Пуцін у куртцы з норкавым каўняром, Лукашэнка ў пінжаку і з сынам Мікалаем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі