У Расіі прадаюць падробкі "Лідскага" квасу

У Расіі прадаюць падробкі "Лідскага" квасу

У Расіі з'явіліся падробкі "Лідскага" квасу, паведамляе тэлеканал "Белсат". Па словах пакупнікоў у краме ozon.ru, гэты напой нагадвае "салодкую ваду цёмнага колеру".

Высветлілася, што нехта вырашыў прадаваць падробку пад брэндам беларускай маркі. Кошт напою — ад 82 беларускіх капеек да 2,12 рубля. Упакоўка падробленага квасу таксама адрозніваецца ад арыгінальнай.

У сваім афіцыйным твітар-акаўнце кампанія ўжо адзначыла, што прадукт з гэтай этыкеткай не мае дачынення да фірмовага напою.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі