У Расіі распачалі крымінальную справу аб наўмысным забруджванні нафты

У Расіі распачалі крымінальную справу аб наўмысным забруджванні нафты

У Расіі распачалі крымінальную справу аб наўмысным забруджванні нафты ў нафтаправодзе "Дружба". Следчыя дзеянні праходзяць у офісах некалькіх прыватных арганізацый у Самары. Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта "Транснафты", прэс-сакратар Ігар Дзёмін, інфармуе interfax.ru.

Па словах Дзёміна, адбыўся "укід хлорарганічных злучэнняў". І зроблена гэта было праз "вузел уліку", які належыць прыватнай структуры "Самаратранснафта-Тэрмінал". Яна здзяйсняе прыём нафты і аналізуе яе якасць.

Як вядома, з-за паставак неякаснай расійскай нафты было сапсавана дарагое абсталяванне на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Мазыры. Ад прыёму такой нафты адмовіліся Беларусь, Польшча, Германія, шэраг іншых краін. 26 красавіка ў Мінску прайшла сустрэча прадстаўнікоў нафтаправодных і нафтаперапрацоўчых структур Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны. Яны абмеркавалі план дзеянняў па аднаўленні паставак нафты ў нашу краіну і ў іншыя краіны Еўропы. Нібыта, знойдзена нейкае "тэхнічнае рашэнне". Раней Беларусь заявіла, што з-за гэтай сітуацыі панесла каля 100 мільёнаў долараў страт (Мінск быў вымушаны прыпыніць экспарт светлых нафтапрадуктаў). Аднак на сённяшняй сустрэчы тэма кампенсацыі не ўздымалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі