У Расіі выключылі з "чорнага спісу" Віцебскі мясакамбінат

У Расіі выключылі з "чорнага спісу" Віцебскі мясакамбінат

У Расіі выключылі з "чорнага спісу" Віцебскі мясакамбінат. З 26 верасня беларускае прадпрыемства зноў можа пастаўляць сваю прадукцыю нашай усходняй суседцы.

Прэс-служба Рассельгаснагляду адзначае, што рашэнне па Віцебскім мясакамбінаце было прынятае ў Маскве пасля аналізу дакументаў, атрыманых ад Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. У іх паведамлялася, што парушэнні, якія расіяне раней выявілі, ліквідаваныя. Дэпартамент даў гарантыі ў дачыненні прадукцыі прадпрыемства. Аднак пры яе ўвозе ў Расію будзе праводзіцца ўзмоцнены лабараторны кантроль з адборам спецыялістамі Рассельгаснагляду не менш за дзясятак пробаў для правядзення даследавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі