У Расіі загарэўся аўтобус з беларускімі турыстамі

Падчас узгарання аўтобуса на трасе / Скрыншот з відэа vestivrn.ru
Падчас узгарання аўтобуса на трасе / Скрыншот з відэа vestivrn.ru

У Хлявенскім раёне Ліпецкай вобласці Расіі загарэўся аўтобус з беларускімі турыстамі, які ехаў у бок Варонежа. Усіх пасажыраў паспелі вывесці з салона, ніхто падчас пажару не пацярпеў. Аднак падчас эвакуацыі траўму атрымала адна пасажырка. Яе адвезлі ў бальніцу, піша sb.by.

Як паведамляе vestivrn.ru, здарэнне адбылося 16 чэрвеня на 440-м кіламетры трамы М-4 "Дон". Апублікаванае відэа з месца ўзгарання. На ім відаць, што пасажыры паспелі забраць прынамсі частку рэчаў з багажнага аддзялення.

Турыстычны аўтобус ехаў з Гомеля ў Кабардзіна-Балкарыю, дадае ТАСС. У ім было 49 пасажыраў (сярод іх 13 дзяцей) і 2 кіроўцы. Кіроўца спыніў аўтобус, калі заўважыў задымленне ў маторным адсеку. Жанчына атрымала траўму пры выхадзе з аўтобуса. Пацярпелай 55 гадоў. Пасажыраў завезлі ў адну з мясцовых гасцініц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі