У расійскім Азове пасля атакі беспілотніка гараць рэзервуары з палівам
На месцы здарэння
Буйны пажар здарыўся мінулай ноччу ў расійскім горадзе Азоў (Растоўская вобласць). Тут загарэліся рэзервуары з нафтапрадуктамі, для ліквідацыі надзвычайнага здарэння былі задзейнічаны 70 пажарных і пажарны цягнік. Пра гэта паведамілі ў МНС Расіі. У міністэрстве не ўдакладнілі, што стала прычынай узгарання. Аднак раней губернатар вобласці Васіль Голубеў напісаў, што рэзервуары загарэліся ў выніку атакі беспілотніка. Пры гэтым ён зазначыў, што "рызыкоў распаўсюджвання пажару на іншыя аб'екты, а таксама пагроз для жыхароў няма".
Мясцовы рэсурс "Гэта Растоў" ноччу пісаў, што мясцовыя жыхары чулі не менш за 5 магутных выбухаў.
МНС Расіі таксама паведамляе, што плошча пажару складае 5000 кубічных метраў (плошчу прыводзіць у адзінках аб'ёму). Пацярпелых, як сцвярджаюць у міністэрстве, няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.