У рэстаране "Васількі" ў мінскім ГЦ Galileo ад дажджу абвалілася столь

Патоп у "Васільках"

Патоп у "Васільках" / Onliner

Увечары 20 траўня ў рэстаране "Васількі" ў мінскім гандлёвым цэнтры Galileo абвалілася навісная столь. Прычынай, верагодна, стала залева. якая ўчора прайшла ў сталіцы. Відэа здарэння апублікаваў Onliner.

Рэстаран размяшчаецца на апошнім, чацвёртым паверсе ГЦ. Па словах відавочцы, спачатку вада была на падлозе рэстарана, а потым на наведнікаў палілося зверху: "Спачатку проста была вада на падлозе, людзі нават працягвалі сядзець і есці, а потым са столі іх пачало абліваць вадой, як з бочкі. Ну і потым ужо столь не вытрымала".

Таксама выданне піша пра патоп на лесвіцах і ў калідорах гандлёвага цэнтра. Аднак зранку ў аўторак ГЦ Galileo адкрыўся ў адпаведнасці з раскладам, без затрымак.

Як распавядала Еўрарадыё, у выніку залевы ў Мінску ўвечары 20 траўня вада кропала са скляпення на пасажыраў станцыі "Плошча Леніна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі