У рэйтынгу FIFA футбольная зборная Беларусі апусцілася на 92-е месца
У абноўленым рэйтынгу FIFA, які з’явіўся 23 лістапада, футбольная зборная Беларусі апусцілася на 92-е месца. За месяц каманда страціла адну пазіцыю. У яе цяпер 372 балы. Як вядома, у лістападзе беларуская зборная згуляла ў гасцях два таварыскія матчы: прайграла зборнай Грузіі (1:4) і згуляла ўнічыю (2:2) з армянамі. Месяц таму дружына Ігара Крывушэнкі страціла адразу 14 пазіцый у рэйтынгу.
Лідарства за сабой захавалі зборныя Германіі (1602 ачкі), Бразіліі (1482) і Партугаліі (1358). Адзначым, што зборная Швейцарыі паднялася з 11-га на 8-е месца, зборная Іспаніі — з 8-га на 6-е месца. А вось зборная Польшчы апусцілася ў рэйтынгу з 7-га на 6-е месца.