У рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч паднялася на 50-е месца

У рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч паднялася на 50-е месца

У абноўленым рэйтынгу WTA, які з'явіўся раніцай 25 чэрвеня, Аляксандра Сасновіч паднялася на 50-е месца (тыдзень таму яна была 51-й). Іншыя вядучыя беларускія тэнісісткі альбо захавалі свае пазіцыі, альбо іх пагоршылі: Арына Сабаленка апусцілася з 43-га на 45-е месца, Вера Лапко захавала за сабой 84-ы радок, Вікторыя Азаранка была 85-й, а стала 87-й (на нядаўнім турніры Mallorca Open яна дайшла толькі да 1/8 фіналу).

У першай дзясятцы зменаў не адбылося. Па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе Сімона Халеп з Румыніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі