У РФ паднялі прызыўны ўзрост, а за "фэйкі пра СВА" цяпер могуць даць 15 гадоў

Цяпер расійскіх тэрмінавікоў могуць прызываць да 30 гадоў / pixabay

Цяпер расійскіх тэрмінавікоў могуць прызываць да 30 гадоў / pixabay

Расійская Дзярждума ўхваліла законапраект пра павышэнне прызыўнога ўзросту. Цяпер у Расіі могуць прызываць на тэрміновую службу да 30 гадоў.

"Грамадзяне, якім да канца 2023 года споўніцца 27 гадоў, застаюцца ў запасе і не падпадуць пад прызыў у 2024 годзе", — гаворыцца ў тлумачэнні Дзярждумы.

Расійскія дэпутаты таксама ўзмацнілі адказнасць для тых, хто не захоча прыйсці ў ваенкамат па позве. Але гэта ўсё яшчэ толькі штраф. Яго павысілі з 10 тыс. да 30 тыс. расійскіх рублёў — гэта каля 300 еўра.

А вось за "за дыскрэдытацыю добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у СВА" і "распаўсюд фэйкаў" пра любыя арганізаці, што ўдзельнічаюць у вайне Расіі ва Украіне, цяпер прадугледжанае пазбаўленне волі да 15 гадоў. Таксама тых, хто крытыкуе расійскую армію, могуць аштрафаваць на 5 млн рублёў — каля 50 тыс. даляраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі