У Севастопальскім порце пашкоджаны вялікі дэсантны карабель "Мінск" — СМІ

Вялікі дэсантны карабель "Мінск"

Вялікі дэсантны карабель "Мінск" / wikimedia.org

Пры начной атацы на Севастопаль былі пашкоджаныя вялікі дэсантны карабель і падводная лодка. Пра гэта ў каментары hromadske заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

У ГУР Украіны не кажуць, якія менавіта караблі атрымалі пашкоджанні. Тым часам ва ўкраінскіх СМІ з'явіліся сцвярджэнні, што гаворка ідзе пра вялікі дэсантны карабель "Мінск" і дызель-электрычную падлодку "Растоў-на-Доне".

Карабель "Мінск" уваходзіць у склад Балтыйскага флоту Расіі. У Крым яго перакінулі перад пачаткам поўнамаштабнага ваеннага ўварвання ва Украіну.

Абодва караблі, як паведамляецца, стаялі на рамонце ў сухім доку і ўспыхнулі пасля атакі.

Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на 13 верасня украінскія вайсцоўцы нанеслі ўдар ракетамі па сударамонтным заводзе ў Севастопалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі