У школе імя Мікалая Чаргінца адкрылі музей Мікалая Чаргінца

Мікалай Чаргінец на адкрыцці музея / ГУУС Мінаблвыканкама
Мікалай Чаргінец на адкрыцці музея / ГУУС Мінаблвыканкама

У сталічнай школе № 76 імя Мікалая Чаргінца адкрылі музей, прысвечаны Мікалаю Чаргінцу. На мерапрыемстве прысутнічаў сам Мікалай Чаргінец, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Мікалаю Чаргінцу 85 гадоў. Ён служыў у міліцыі, даслужыў да звання генерала. З 1970-га пачаў пісаць прозу, аўтар паўсотні кніг, кінасцэнарыяў. Чаргінец — першы рускамоўны літаратар у нашай краіне, які стаў "народным пісьменнікам" (атрымаў гэтае званне ад Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2022-га). Ён быў членам Савета Рэспублікі, доўгі час узначальваў праўладны Саюз пісьменнікаў (цяпер ужо толькі ганаровы яго старшыня).

Школа імя Мікалая Чаргінца з'явілася ў Мінску ў мінулым годзе на 85-годдзе пісьменніка.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі