Ігар Чаргінец — новы гендырэктар "Белавія"

Ігар Чаргінец — новы гендырэктар "Белавія"

Ігар Чаргінец — новы гендырэктар "Белавія". Анатоль Гусараў, які кіраваў кампаніяй 25 гадоў, сышоў у адстаўку, паведамляе яе прэс-служба.

Чаргінцу 53 гады, ён — сын пісьменніка Мікалая Чаргінца. Дагэтуль 14 гадоў працаваў намеснікам гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці. Увогуле Ігар Чаргінец у "Белавія" ад часу яе заснавання.

"Перш за ўсё хачу адзначыць, што ўсе традыцыі, якія існуюць у "Белавія", застануцца нязменнымі, — кажа Чаргінец. — ...Тым не менш мы будзем надаваць асаблівую ўвагу далейшай цыфравізацыі і імкнуцца да ўкаранення перадавых сусветных практык".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі