У Славянск прыехалі прадстаўнікі АБСЕ (відэа)
Прадстаўнікі АБСЕ прыехалі ў Славянск, каб самастойна ўбачыць, што адбываецца ў горадзе і падаць аб’ектыўную інфармацыю.
Пазіцыя замежных гасцей такая, што ўкраінцы павінны самі разабрацца ў сваіх унутраных праблемах без кровапраліцця, перадае сайт Slavgorod.com.ua
Аўтамабіль АБСЕ спынілі жыхары Славянска і ўзялі ў шчыльнае кола. Людзі крычалі, што па еўрапейскіх тэлеканалах ідзе неаб’ектыўная інфармацыя.